Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Выхад на лёд забаронены!

Дата: 6 марта 2019 в 12:53
294 просмотра

Выхад на лёд забаронены!

<pre> З мэтай папярэджання гібелі людзей ў зімова-вясновы перыяд на вадаёмах Брагінскага раёна ратавальнікі Брагінскага раённага падраздзялення па надзвычайных сітуацыях сумесна з членамі раённага камітэта грамадскай арганізацыі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных арганізавалі рэйды па сажалках і рэчках, якія знаходзяцца як у населеным пункце, так за яго межамі. Таўшчыня лёду ужо доўгі час складае менш за 7 сантыметраў, што ўяўляе сабой патэнцыйную небяспеку для жадаючых выйсці на лёд, асабліва для непаўналетніх. У рамках рэйду хлопцы і дзяўчаты ўсталёўвалі на берагах вадаёмаў таблічкі «Выхад на лёд забаронены!». Усяго было ўстаноўлена каля 10 такіх таблiчак. Фактаў незаконнага выхаду на лёд выяўлена не было. Рэйды будуць працягвацца і далей.</pre>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.