Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Справаздача аб правядзенні Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў дзяржаўнай установе адукацыі “Хракавіцкая сярэдняя школа” 2020/2021 навучальны год

Дата: 22 февраля 2021 в 13:42, Обновлено 25 февраля 2021 в 15:34
155 просмотров

Справаздача

аб правядзенні Тыдня беларускай мовы і літаратуры

ў дзяржаўнай установе адукацыі “Хракавіцкая сярэдняя школа

2020/2021 навучальны год

З 17 па 20 лютага 2020 года ва ўстанове адукацыі праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Тыдзень быў прыўрочаны да Міжнароднага Дня роднай мовы “З любоўю да роднага слова”. У план правядзення былі ўключаны адкрытыя мерапрыемствы, праведзеныя ў адпаведнасці з тэматыкай і мэтамі Тыдня беларускай мовы ў нетрадыцыйнай форме. У арганізацыі і правядзенні Тыдня прымалі ўдзел настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, вучні 5-11 класаў.

Мэты правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры:

  • выхоўваць цікавасць да роднага слова;
  • пашыраць круг ведаў і інтарэсаў навучэнцаў ;
  • развіваць імкненне вывучаць гісторыю, культуру свайго народа;
  • заахвочваць навучэнцаў да актыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах школы, даць магчымасць праявіць творчыя здольнасці.

 Задачы тыдня:

  • удасканаленне майстэрства настаўнікаў праз падрыхтоўку, арганізацыю і правядзенне пазакласных мерапрыемстваў;
  • далучэнне навучэнцаў да творчай дзейнасці, павышэнне іх цікавасці да вывучэння беларускай мовы і літаратуры;
  • выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму, высокіх маральных якасцей асобы вучня сродкамі вучэбнага прадмета.

Згодна плана былі праведзены мерапрыемствы: выпуск інфармацыйнага бюлетэня “Дзень роднай мовы”, конкурсна-пазнавальнае мерапрыемства  “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Міжнороднаму дню роднай мовы “Славутыя сыны маёй краіны”, акцыя “Гаворым па-беларуску”, віктарына “Беларуская скарбонка”, конкурс чытальнікаў “ Мая непаўторная родная мова”, акцыя “Напішам дыктант разам”, кніжная выстава да Міжнароднага дня роднай мовы “Родная мова – цудоўная мова”.

17.02.адбылося  адкрыццё прадметнага тыдня  акцыяй “Гаварым па-беларуску”. Ва ўсіх класах адбыліся хвілінкі беларускай мовы, мэтай якіх было заклікаць усіх вучняў і выкладчыкаў размаўляць па-беларуску. Пры правядзенні конкурсна-пазнавальнага мерапрыемства “Як ты дорага мне, мая родная мова!” прымалі ўдзел вучні 5-9 класаў. У гэтым мерапрыемстве вучні паказалі наколькі добра валодаюць беларускай мовай. А таксама быў выпушчаны інфармацыйны бюлетэнь “Дзень роднай мовы”, з якога вучні даведаліся, чаму гэты дзень адзначаецца 21 лютага.

18.02. класныя кіраўнікі правялі інфармацыйныя гадзіны “Славутыя сыны маёй краіны”, на якой пазнаёмілі вучняў 5-11 класаў з кароткімі звесткамі і цікавымі фактамі з жыццёвага і творчага шляху беларускіх пісьменнікаў. Потым была праведзена віктарына для 5-6 класаў “Беларуская скарбонка”, дзе вучні зноў раскрылі скарбонку беларускай мовы. І журы  высветліла, хто з іх лепш ведае яе сакрэты. 

19.02 конкурс чытальнікаў вершаў “Мая непаўторная родная мова” адлюстраваў здольнасці вучняў 5-11 класаў у чытанні любімых вершаў беларускай паэзіі.

20.02 завяршыўся тыдзень акцыяй “Напішам дыктант разам”. Адразу пасля напісання ўдзельнікі мелі магчымасць самастойна праверыць свой тэкст і зрабіць асабістыя высновы, наколькі добра яны валодаюць беларускай мовай.

На працягу тыдня ў бібліятэцы школы была арганізавана кніжная выстава да Міжнароднага дня роднай мовы “Родная мова – цудоўная мова”

Праведзеныя агульнашкольныя і адкрытыя мерапрыемствы прайшлі на высокім метадычным ўзроўні з выкарыстаннем інфармацыйных педагагічных тэхналогій.

Дзякуючы працы настаўнікаў і вучняў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў у святочным настроі, удзельнікі былі ўзнагароджаны “Дыпломамі”.

            

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.