Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі маёй вёскі, раёна

Дата: 5 мая 2015 в 23:33, Обновлено 21 декабря 2020 в 00:49
Автор: Махнач Н. Н.

Сёння ў нашай вёсцы жыве адзін ветэран

Вялікай Айчыннай вайны. Гэта 

ДАРАШКОЎ МІХАІЛ ЯФРЭМАВІЧ

Мы нізка кланяемся Вам, дарагія     ветэраны, за подзвіг у імя жыцця на Зямлі! Дзякуй за тое, што збераглі мір , нашу Беларусь!

(з газеты "Маяк Палесся")

Ветэраны

                              Домік вокнамі ў сад...

    Менавіта гэтыя радкі ўсплываюць , калі падыходзіш да сядзібы  ветэрана Вялікай Айчыннай вайны     Міхаіла Яфрэмавіча Дарашкова. Каля хаты, ля парога, шырока раскінула голлі дрэва – стары арэх. А побач – чыста праполаны агарод, на якім расце ўсе, што пасаджана і дагледжана клапатлівымі рукамі пенсіянера-ветэрана.

У свае 80 гадоў  Міхаіл Яфрэмавіч добра памятае ўсе падзеі свайго жыцця, нялёгкага, гаротнага, але такога гераічнага.

 Нарадзіўся ў весцы Ляды, што на Камарыншчыне. Пра яе ветэран успамінае з цяплынёй і пяшчотай. Адтуль юнак накіраваўся ў суседнюю Украіну, у горад Марыупаль, каб атрымаць прафесію каменшчыка. Пашчасціла вучыцца ў адной з лепшых школ пры заводзе Ільіча.

    Але далейшыя мары парушыла вайна. Непаўналетнім юнаком давялося працаваць у цяжкіх умовах, перамяшчаючыся з аднаго места на другое. Восем месяцаў знаходзіліся на Алтаі. Адтуль сяржантамі накіраваліся на фронт. Так апынуўся Міхаіл Яфрэмавіч у мотастралковай роце танкавага корпуса. Быў камандзірам узвода.

   - Калі ішлі ў бой, -успамінае ветэран, - я не крычаў сваім байцам традыцыйнае “ура”. У мяне каманда была іншая: “ Хутчэй!”. Калісьці маці прасіла мяне: “Прынясі, сынок, хутчэй вядро вады”. Менавіта гэтае слова, як успамін аб маці, родных мясцінах, надавала нейкую сілу. Я ведаў, што вораг таптаў сваім ботам і наш край, таму была адна мэта – хутчэй выгнаць фашыстаў.

   Франтавыя шляхі пралягалі праз Украіну, Расію, Польшчу. Прымаў удзел у фарсіраванні Дняпра. Восенню 1943 года давялося змагацца з ворагам у Лоеўскім раёне. Незабыўныя былі тыя дні і ночы, калі на кожным кроку падсцерагала смерць ад нямецкай кулі. Але ж Міхаілу Яфрэмавічу заўсёды шчасціла.

   Так дайшоў ён з часткай свайго ўзвода да Берліна. Пасля Перамогі  служыў у Германіі яшчэ пяць гадоў. Дадому вярнуўся ў 1950 годзе. 22 чэрвеня роўна ў чатыры гадзіны раніцы цягнік спыніўся на станцыі Іёлча.

    Пачалася мірная праца на вызваленай роднай зямлі. Спачатку быў старшынёй добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту. Праз два гады пастаянным месцам жыхарства выбраў Хракавічы. Пятнаццаць гадоў аддаў мясцовай школе – вёў бухгалтарскую справу. Загадчыкам склада ў калгасе адпрацаваў 25 гадоў.

   Пабудаваў Міхаіл Яфрэмавіч сваімі рукамі хату, не адно дрэва пасадзіў. Разам з жонкай выхавалі чацвярых дзяцей, добрых, клапатлівых, працавітых. З гонарам расказвае бацька аб іх. Ды і дзеці, і унукі паважаюць яго. Аднавяскоўцы добрым словам адклікаюцаа аб ветэране.

  За мужнасць і гераізм Міхаіл Яфрэмавіч Дарашкоў узнагароджаны двума ордэнамі Славы, двума ордэнамі Айчыннай вайны, многімі медалямі.

   Домік вокнамі ў сад...

   Хочацца, каб яшчэ многа гадоў свяціліся вокны хаты ветэрана і радавалі вока вясною белай квеценню ў садзе яблыні і грушы.

Пажаданне - наказ піянерам Хракавіцкай СШ  ад  Міхаіла Яфрэмавіча Дарашкова:

“ Вучыцеся, рабяты! Убірайце ў сябе ўсе веды, задумвайцеся ўжо сёння аб сваёй будучыні. І вельмі добра, што сёння нашы дзеці, хаця яшчэ і малыя, а сябруюць з тэхнікай. Былі часы, калі я вельмі шкадаваў, што не ўмею кіраваць матацыклам. Сённяшнія многія дзеці ўжо ўмеюць ездзіць, а я, ідучы дарогамі вайны, бачачы транспарт , кінуты немцамі, не мог ім скарыстацца, так як не валодаў такімі ўменнямі...”


      Помнік на месцы гібелі  Мікалая Фёдаравіча Махава (каля вёскі Жылічы)
...Цёмная вераснеўская ноч. Савецкія воінскія часці падрыхтавалі ўсё неабходнае для рашучага штурму воднай перашкоды – Дняпра.
Аддзяленне гвардыі сяржанта Махава пад моцным агнем ворага пачало пераправу.
 Больш як два тыдні грымелі гарачыя баі каля Дняпра. Выпрабаваныя ў жорсткіх схватках байцы аддзялення Махава атрымалі загад правесці разведку на подступах да в.Жылічы. Камандзіру хацелася правесці аперацыю па магчымасці незаўважана, каб не ўвязацца ў бой і не ахвяраваць жыццямі байцоў. Але пазбегнуць сутычкі з ворагам не ўдалося. Заўважыўшы гэта, на падмацаванне разведчыкам кінуліся іншыя нашы аддзяленні. Быў бой, і была радасць чарговай перамогі. Але для салдат стралковага аддзялення М.Ф.Махава яна азмрочылася глыбокім смуткам аб загінуўшым камандзіру...
 Імя М.Ф.Махава прысвоена адной з вуліц Брагіна. 

Ушла война в небытие –                                  И, несмотря на то, что сроки все прошли,
Остались только списки                                   И что судьба им одиночества пророчит,
Да вдоль дорог, и в поле, и в лесу                   Душа их всё надеется и ждёт,
От ветра плачут обелиски.                               Мириться с правдою не хочет.

Напоминают нам, живым,                                  Уж не одна война прошла с тех пор.
Что раны кровоточат, как и прежде.                  И вдов добавилось, и обновились списки,
Что вдовы есть ещё, и ждут они.                        Но так же, как тогда: и в поле, и в лесу
И что верны они своей надежде                         От ветра плачут обелиски.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.