5 клас
Заданне 1. Запішыце словы ў алфавітным парадку.
Пабагацець, паваліцца, паабіваць, павук, пааддзіраць, павымятаць, палавік, падагрэты, панскі, паганк
Заданне 2. Колькі разоў сустракаюцца гукі ў сказах?
[й]: Людзі і сякерай голяцца, а мы і брытвай не ўмеем.
[с]: Не скачы на высокія горы, бо на нізкія сядзеш.
[т]: Не адцягнеш, як ката ад сала.
Заданне 3. Устаўце прапушчаныя літары ў наступных словах.
Др…жаць, камп…ют…р, поч…рк, в…негрэт, ж…тон, м…ладычны, др…васек, ч…рствы, м…тровы, бр…зент, м…лагучны, г л…таць, ябл…чны.
Заданне 4. Вызначце фразеалагічныя адпаведнікі ў рускай і беларускай мовах.
1. Як пугай па вадзе а) как угорелый;
2. Вадзіць дзяды б) бабушкины сказки;
3. Як муха на смале в) клевать носом;
4. Без нічога ніякага г) как об стенку горох;
5. Плёткі старой цёткі д) ни с того ни с сего.
Заданне 5. Запішыце шэсць назоўнікаў мужчынскага роду, якія абазначаюць назвы дрэў, што растуць у Беларусі.
Заданне 6. Да слоў першай групы падбярыце адпаведныя словы з другой групы. Запішыце атрыманыя пары слоў
А) Горад, рака, возера, вобласць, раён, паэт, кампазітар, мастак, касманаўт, першадрукар, аповесць.
Б) Мазырскі, Свіцязь, Максім Танк, “Насцечка”, Пётр Клімук, Слуцк, Францыск Скарына, Міхаіл Савіцкі, Ігар Лучанок, Прыпяць, Гомельская.
Заданне 7. Выпішыце словазлучэнні, вызначце ў іх галоўныя і залежныя словы.
Я іду, чытаць казку, шэсцьсот восем, на працягу года, зялёны луг, вучыцца добра, не буду маўчаць, апалае лісце, спаць у доме, гаварыць напяваючы.
Заданне 8. Запішыце сказы, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
А) На зямлі на кустах на стагах усюды ляжаў снег.
Б) Повар старанна выбіраў гародніну радыску цыбулю моркву.
В) Пачакайце сябры мяне хвілінку.
Г) Свяціла сонца і лагодна павяваў ветрык.
Д) Шануйце родную мову пісаў Якуб Колас.
Заданне 9. Устаўце ў прыказкі патрэбныя словы, якія з’яўляюцца назвамі частак маўленчага апарату.
А) Не зведаўшы броду, не … .
Б) Сам не гам, і ... .
В) Новых сяброў нажывай, але … .
Г) Слова, як птушка: … .
Д) Ладзь калёсы зімой, а … .
Заданне 10. У беларускага народа багатая духоўная спадчына. Запішыце вядомыя вам жанры фальклору ( вуснай народнай творчасці).
- 6 клас
Заданне 1. Запішыце словы па-беларуску і пастаўце націск.
Каменный, мизинец, фартук, документ, бровь, знахарь, одиннадцать, гражданин, валенок, осока
Заданне 2. Вызначце словы з прыстаўкай аб-. Запішыце.
Абіваць, абразаць, абход, абагнаць, абаранак, абвешаць, абнавіць, абрыкос, абкалоць, абяднець, абязводзіць, абяцаць, абрэзка.
Заданне 3. Замест словазлучэнняў запішыце ўтвораныя ад іх складаныя прыметнікі.
Поўны маштаб, шырокі твар, захад Беларусі, восем паверхаў, добрыя суседзі, добрай якасці, радавацца жыццю, чорныя валасы.
Заданне 4. Да запазычаных слоў з левага слупка падбярыце сінонімы з правага слупка, запішыце парамі.
Калекцыянер памочнік
афіша падарунак
вернісаж беспарадак
антракт развіццё
прэзент выключны
біяграфічны аб’ява
эвалюцыя збіральнік
асістэнт выстава
унікальны перапынак
анархія жыццеапісальны
Заданне 5. Пастаўце словы ў форму роднага склону адзіночнага ліку.
Авёс, бег, блакіт, боль, вопыт, вырай, гай, горад, гром, даследчык, кефір, кісларод.
Заданне 6. Падбярыце аднаслоўныя сінонімы да наступных фразеалагізмаў.
1) Рукой падаць; 2) хоць іголкі збірай; 3) душа ў душу; 4) хоць касой касі; 5) як гром з яснага неба; 6) кату па пяту
Заданне 7. Запішыце лічэбнікі словамі.
А) Карыстаюся 2 кнігамі; б) думаю аб 612 вучнях; в) альбом з 85 фотаздымкамі; г) 274-ы пакупнік; д) падняцца на 3 паверх.
Заданне 8. Ад назоўнікаў пры дапамозе суфікса -ск- утварыце прыметнікі і запішыце іх.
Славак, Канада, казак, казах, француз, Баранавічы, чэх, Рыга.
Заданне 9. Вызначце жанр запісаных твораў.
1) “Прыехала каляда на белым кані…”;
2) А. Ставер “Жураўлі на Палесся ляцяць”;
3) “Цар Ірад”;
4) Кузьма Чорны “Насцечка”;
5) Якуб Колас “Жывая вада”;
6) “Прытча пра блуднага сына”.
Заданне 10. Пададзены прозвішчы беларускіх пісьменнікаў. Запішыце іх імёны.
1) … Багдановіч;
2) … Барадулін;
3) … Баршчэўскі;
4) … Броўка;
5) … Караткевіч;
6) … Лынькоў.
7 клас
Заданне 1. Укажыце колькасць указаных гукаў у прапанаваных сказах.
1) [а]: Без галавы, што без рук.
2) [й]: Людзі і сякерай голяцца, а мы і брытвай не ўмеем.
3) [д]: Калі дзед – ёсць і абед, няма дзеда – няма і абеда.
4) [с]: Не скачы на высокія горы, бо на нізкія сядзеш.
Заданне 2. Пазначце, у якіх раздзелах навукі пра мову вывучаюцца наступныя словы:
гук, марфема, словазлучэнне, сказ.
Заданне 3. Дапішыце беларускія прыказкі.
1) ... па смеху пазнаеш.
2) З песні... .
3) ... не таварыш.
4) ... кашы не сапсуеш.
5) Нітка да ніткі ... .
6) Цікаўнай Амілі ... .
Заданне 4. Вызначце спосаб утварэння наступных слоў.
1) Адгалосак, 2) бель, 3) веславаць, 4) дружбак, 5) невысокі, 6) па-беларуску, 7) светлавалосы,
8) чубаты.
Заданне 5. Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазлучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіце пераклад.
Вопросительный знак – …, берёзовый сок – …, печная труба – …, белый гриб – …, восклицательный знак – …, летучая мышь – …, носовой платок – …, тёплые края – … .
Заданне 6. Са слоў, якія знаходзяцца ў дужках, выберыце патрэбнае, каб утварыць словазлучэнне, запішыце.
1) Гартаць (сена, зямлю, часопісы); 2) варочаць (горы, сена, сшыткі); 3) адчыніць (школу, сход, дзверы); 4) адкрыць (канферэнцыю, кнігу, акно); 5) статак (акунёў, сабак, кароў); 6) чарада (людзей, гусей, ваўкоў); 7) табун (тараканаў, курэй, коней); 8) касяк (дарослых, акунёў, грыбоў); 9) гайня (сабак, птушак, змей); 10) неруш (грыбоў, пісьменнікаў, гарадоў).
Заданне 7. Пастаўце назоўнікі ў форме меснага склону адзіночнага ліку.
Лес, агарод, Рыгор, луг, суддзя, конь, Пецярбург, герой, стог, паверх, лопух, тварог.
Заданне 8. Устаўце ў фразеалагізмы прапушчаныя кампаненты-лічэбнікі ў патрэбнай склонавай форме. Запішыце.
- Іграць … скрыпку; 4) палка з … канцамі;
- за … пячаткамі; 5) адным стрэлам забіць … зайцаў;
- да … поту; 6) у … сценах (сядзець, жыць).
Заданне 9. Вызначце выяўленчыя сродкі мовы. Узор: эпітэт – горкая доля.
Ўюцца змейкай срабрыстай дарожкі, І маркотныя месяца рожкі
Брызгі золата ў небе блішчаць, Праз марозную мглу зіхацяць.
М. Багдановіч. Зімовая дарога
Заданне 10. Пададзены прозвішчы беларускіх пісьменнікаў, замест пропускаў запішыце іх імёны.
… Багдановіч, …Барадулін, … Броўка, … Быкаў, … Гілевіч, … Дудараў, … Караткевіч, … Танк.
8 клас
Заданне 1. Пастаўце націскі ў словах.
Лопух, мезенец, рэмень, цяжар, цыган, бармен, мысленне, балаваць, каліграфія, камбала, металургія, эксперт, наспех, дасыта.
Заданне 2. Перакладзіце рускамоўныя словазлучэнні на беларускую мову.
А) Более сорока лет, б) жениться на Вере, в) встречаться по вечерам, г) шутить над сестрой, д) послать за сыном, е) два раза в неделю, ж) километрах в пяти от города, з) одолжить нож, і) страдать почками, к) благодарить отца.
Заданне 3. Суаднясіце словы і іх марфемны склад.
- Калыханка а) прыстаўка, корань, суфікс, суфікс
- Накіраванне б) корань, суфікс, суфікс, канчатак
- Пастроіць в) корань, нулявы суфікс, нулявы канчатак
- Па-сучаснаму г) прыстаўка, прыстаўка, корань, суфікс, суфікс
- Прастуда д) прыстаўка, корань, суфікс, суфікс, суфікс, канчатак
- Рык е) прыстаўка, корань, нулявы суфікс, канчатак
- Стол ж) корань, суфікс, нулявы канчатак
- Трыццаць з) корань, нулявы канчатак
Заданне 4. Да запазычаных слоў падбярыце сінонімы – беларускія словы.
А) Пісаць мемуары; б) багатая флора; в) у якасці эталона; г) разгарнулася дыскусія; д) нязначны дэфект маўлення; е) прыгожы пейзаж; ж) вясёлы канферансье; з) доўгачаканы суверэнітэт; і) падрыхтаваць прэзент; к) вакантнае месца.
Заданне 5. Растлумачце значэнне наступных фразеалагізмаў. Адказ запішыце.
А) З’ехаць на мыла; б) у свіныя галасы; в) як піць даць; г) як назаўтра трэба; д) хто ў лес, хто па дровы; е) на галаве хадзіць; ж) табаку важыць; з) разводзіць сырасць; і) задзіраць нос; к) рассыпацца дробным макам.
Заданне 6. Разам з нумарам сказа выпішыце выдзеленае слова і пазначце, да якой часціны мовы яно адносіцца.
1) Тое, што вывучыў з ахвотай, не забываецца. 2) Грымела і ўранку. 3) Пажадана кожны дзень есці першае. 4) Абапал так пышна цвілі чарэшні і так шыкоўна – вішні. 5) Мы любаваліся і полем абапал дарогі, і хатамі пад цяжарам буслянак, і сонечным лесам. 6) Лектар пакідаў залу, дзякуючы слухачам за ўвагу. 7) Былое не забываецца. 8) Нягледзячы на вялікую стомленасць, мы працавалі.
Заданне 7. Адзначце словы, якія пішуцца разам.
А) (Не)абдуманы адказ; б) (не)дапісаны радок; в) (не)засеянае жытам поле; г) мне (не)здаровіцца; д) (не)акрэслены час; е) (не)асушанае балота; ж) (не)напісанае мною сачыненне; з) карціна (не)намалявана; і) (не) куплены, а зроблены сваімі рукамі; к) бабуля пачала (не)дабачваць.
Заданне 8. Вызначце тып сказа. Узор: Пахне сырадоем – аднасастаўны, безасабовы.
А) Добрага чалавека не перахваліш. Б) Малады, неакрэплы лядок. В) Васількоў і руты-мяты прынясу табе сюды. Г) Веды, вы мае крылы. Д) Белым пухам засыпала ўсё наваколле. Е) За добрую працу мяне пахвалілі.
Заданне 9. Запішыце адпаведныя літаратуразнаўчыя тэрміны.
А) Род літаратуры, у якім жыццё паказваецца галоўным чынам праз дзеянне, дыялог, праз узаемаадносіны паміж персанажамі. Б) Вандроўны лялечны тэатр на Беларусі. В) Невялікі лірычны верш напеўнага характару пра каханне. Г) Форма лірычнага верша з 14 радкоў, у якім радкі звычайна рыфмуюцца ў пэўным парадку.
Заданне 10. Суаднясіце псеўданімы і сапраўдныя імёны і прозвішчы пісьменнікаў.
1. Цётка а) Аляксандр Аляксандравіч Прушынскі
2. Янка Купала б) Самуіл Яфімавіч Плаўнік
3. Алесь Гарун в) Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч
4. Змітрок Бядуля г) Іван Дамінікавіч Луцэвіч
5. Кузьма Чорны д) Яўген Іванавіч Скурко
6. Максім Танк е) Мікалай Карлавіч Раманоўскі