Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Прадметны тыдзень па беларускай мове і літаратуры "Мова родная пявучая і звонкая!"

Дата: 24 февраля 2024 в 12:29, Обновлено 27 февраля 2024 в 12:35
Автор: Фурс Е. П.
49 просмотров

Ярка і запамінальна прайшоў у нашай установе адукацыі Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Усе мерапрыемствы, прымеркаваныя да Тыдня,  праводзіліся з 19 па 23 лютага ў адпаведасці з планам, зацверджаным дырэктарам  установы  адукацыі.  Удзел у мерапрыемствах прымалі вучні 5 - 11 класаў. Кожны дзень для хлопчыкаў і дзяўчынак быў па-сапраўднаму насычаным і пазнавальным. Разнастайныя конкурсы, віктарыны, святы, моўныя спаборніцтвы дазвалялі дзецям больш даведацца пра нашу багатую беларускую спадчыну.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры школы выказала вучням пажаданне размаўляць на роднай мове не толькі падчас правядзення мерапрыемстваў у школе і з гонарам усведамляць, што ўсе мы – дзеці самай лепшай краіны на свеце – Беларусі!

Былі арганізаваны выставы “Пісьменнікі-юбіляры”, “Кнігі-юбіляры”.

Таксама пачала дзейнічаць традыцыйная акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” з мэтай заклікаць усіх настаўнікаў і вучняў нашай школы гаварыць па-беларуску.     Дзеці стараліся на ўсіх перапынках размаўляць на роднай мове.

Была арганізавана выстава, на якой размяшчалі самыя розныя матэрыялы і заданні па тэматыцы тыдня.

З задавальненнем вучні прынялі ўдзел у запаўненні інформ-дайджэста “Якія цудоўныя назвы і словы, якая прыгожая родная мова” (на лістах запісаць малазнаёмае беларускае слова і яго тлумачэнне).

На працягу тыдня вучні і настаўнікі прымалі ўдзел у акцыі “Пажаданні роднай мове”, якія запісвалі на сонейках і васілёчках і адпраўляліся ў скрыню

Па выніках тыдня усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі, граматамі, падзякамі.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.