Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Прадметны тыдзень “З любоўю да роднага слова" (20-24 лютага 2023г.)

Дата: 24 февраля 2023 в 21:07, Обновлено 24 февраля 2023 в 21:31
Автор: Фурс Е. П.
68 просмотров

З 20 па 24 лютага ва ўстанове адукацыі праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры «З любоўю да роднага слова», у межах якога былі праведзены цікавыя мерапрыемствы.
Падчас урачыстага адкрыцця Тыдня на агульнашкольнай лінейцы Ахрэменка Аліна і Бельчанка Аляксей пазнаёмілі вучняў з мерапрыемствамі, якія будуць праходзіць на працягу тыдня.
У аўторак , 21 лютага, на працягу дня вучні прымалі ўдзел у акцыі “Гаворым па – беларуску”. Вучнямі 9-11 класаў быў зроблены інфармацыйны бюлетэнь “Дзень роднай мовы”. Вучні 7-9 класаў прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы. А класныя кіраўнікі 3-9 класаў правялі інфармацыйныя гадзіны на тэму “Славутыя сыны маёй краіны”
Трэці дзень беларускай мовы прайшоў не менш цікава. Вучні 5-8 класаў удзельнічалі ў гульні-конкурсе “Пагуляем у роднае слова…”. А ў 9-11 классах прайшло пазакласнае мерапрыемства “Любі, шануй, ведай роднае слова!”
У бібліятэцы была арганізавана выстава “Родная мова-цудоўная мова!” на якой былі прадстаўлены цікавыя кнігі на роднай мове.
Апошні дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры завяршыўся конкурсам чытальнікаў “Мая непаўторная родная мова”.
Дзеці з вялікім захапленнем прымалі ўдзел у мерапрыемствах Тыдня. Пераможцы былі адзначаны граматамі.
На працягу тыдня ў сценах школы гучала беларускае слова, яно выхоўвала, падтрымлівала і дарыла радасць. Мерапрыемствы Тыдня садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы, падтрымлівалі цікавасць да яе вывучэння.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.