Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!

Родная мова - бацькава мова

Дата: 29 ноября 2017 в 15:44, Обновлено 29 ноября 2017 в 15:49
Автор: Махнач Н. Н.

21 ЛЮТАГА – МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Магчыма, гэта і не нова,
Што слова – зерне на сяўбе,
А хто не любіць роднай мовы,
Той любіць толькі сам сябе…

С. Грахоўскі

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

На працягу 15 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO  абвясціў Дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Дні роднай мовы пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі толькі з 2009 года.

У кожнага народа ёсць свае песняры. Багата на іх і наша беларуская зямля. Кожны з іх стараўся данесці свае думкі і пакінуць свае запаветы. “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”, - папярэджваў больш за сто гадоў назад Францішак Багушэвіч. А перажываць сапраўды было за што. Неаднойчы беларускую мову прыніжалі і вынішчалі.

Як адчайны пратэст супраць гэтага гучалі ў свой час словы Пімена Панчанкі:

                 Кажуць, мова мая аджывае

                        Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

                        Для мяне ж яна вечна жывая,

                        Як раса, як сляза, як зара.

“Роднае слова – святы ізумруд”- так пісаў пра мову Уладзімір Караткевіч. Хіба можна прыдумаць лепшае параўнанне, каб перадаць каштоўнасць гэтага скарба?  Жыве мова – жыве народ.  І пакуль кожны беларус будзе разумець гэта, наша мова будзе гучаць, квітнець.  Слова – самае цудоўнае, што ў нас ёсць. Нам трэба берагчы яго, шанаваць і любіць, каб з гордасцю перадаць сваім дзецям, каб не парушыць гэту векавую сувязь. Я мару пра такі час, калі я буду ісці па вуліцах майго роднага горада Гродна і ад кожнага яго жыхара, ад самага маленькага і да самага сталага, буду чуць “такую прыгожую, звонкую, чыстую, як сонцаагністую, як Нёман, празрыстую” беларускую мову. А вось яшчэ прыгожыя радкі  з верша Яўгена Крупенькі:

                       Слова маці! Цябе перадам я сынам.
                       Ты – мой скарб дарагі, найсвятлейшая спадчына.
                       За цябе, калі трэба, жыццё я аддам,
                       Толькі песня не моўкла б матчына.  

Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”, цудоўнай роднай мове.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.